Адкрыйце для сябе Аўгустоўскі канал

Не шмат у Беларусі знойдзецца гарадоў, наведаўшы якія захочаш бываць там зноў і зноў, пазнаваць i кожны раз знаходзіць тое, што не з першага погляду кідаецца ў вочы. Гродна з'яўляецца менавіта такім горадам.

Гэта самы «еўрапейскі» горад у Беларусі. Культурна-гістарычная асаблівасць Гродна складаецца ў ацалелых шматлікіх культавых помніках, не кранутых разбуральнай хваляй атэізму, пабудаваных або аб'яднаных у ансамблі, па якіх можна вывучаць гісторыю горадабудаўніцтва: адзіная ў Беларусі каралеўская рэзідэнцыя з двума практычна ацалелымі замкамі, першая аптэка, медыцынская акадэмія, газета, батанічны сад, першы і самы старадаўні вежавы гадзіннік, першы ў Беларусі заапарк. У Гродне, у адрозненне ад большасці беларускіх гарадоў, захаваліся помнікі практычна ўсіх мастацкіх стыляў - ад гатычнага да канструктывізму. Яны з'яўляюцца сведкамі розных эпох не толькі ў жыцці горада, але і ўсёй Беларусі, а часам і ўсёй Усходняй Еўропы.

Наведайце гэты дзівосны горад, i вас ўразяць не толькі архітэктурныя прыгажосці. Справа ў тым, што ў Гродне лунае непаўторны і невынішчальны дух мінулага, як быццам людзі, якія жылі тут, пакінулі часцінку сваёй душы: вялікія князі, каралі, навукоўцы, пісьменнікі, паэты, філосафы.

Таксама, непадалёк ад Гродна, размешчаны адзін з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі, які прываблівае турыстаў з розных краін сваёй захаванай першароднай прыродай - Аўгустоўскі канал.Гэта унікальнае гідратэхнічнае збудаванне, якое па праву можна лічыць цудам інжынернай думкі ХIХ стагоддзя. У басейне Аўгустоўскага канала знаходзіцца мноства славутасцяў, выбітных помнікаў культуры і архітэктуры, экалогіі і ваеннай гісторыі.

Размяшчэнне

Гасцініцы, базы адпачынку, аграсядзібы

Хочаце паглядзець на Аўгустоўскі канал сваімі вачыма?

image description

Навіны

Навіны рэгіёну

Усе праекты